Вялікабрытанія абяцае Украіне найбуйнейшую партыю дронаў
Украінскі вайсковец-аператар дрона на фронце
Вялікабрытанія абяцае Украіне найбуйнейшую партыю дронаў. Пра гэта перад візітам у Кіеў заявіў брытанскі прэм'ер-міністр Рышы Сунак. Паводле яго слоў, большасць з іх будзе выраблена ў Вялікабрытаніі.
Брытанскі прэм'ер у пятніцу асабіста сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Вялікабрытанія прадаставіць у 2024 годзе Украіне ваенную дапамогу ў памеры 2,5 млрд фунтаў (каля $3,2 млрд). Гэта на 200 млн фунтаў (на $255 млн) больш, чым у папярэднія два гады. Частку сродкаў плануецца выдаткаваць на набыццё і вытворчасць беспілотнікаў для Украіны, у тым ліку разведвальных, ударных і марскіх. Акрамя таго, гаворка ідзе пра пастаўкі ракет вялікай далёкасці, сродкаў СПА і артылерыйскіх снарадаў, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Вялікабрытанія — найбуйнейшы пасля ЗША пастаўшчык вайсковай дапамогі Украіне.
I am in Ukraine to deliver a simple message.
— Rishi Sunak (@RishiSunak) January 12, 2024
Our support cannot and will not falter.
To all Ukrainians, Britain is with you – for as long as it takes pic.twitter.com/1ya8m2seiJ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.