Вялікабрытанія перадасць Украіне бранябойныя боепрыпасы са збедненым уранам

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Вялікабрытанія перадасць Украіне бранябойныя боепрыпасы са збедненым уранам, якія прызначаны для танкаў Challenger 2. Пра гэта заявіла намесніца міністра абароны Анабэль Голдзі. Яна адзначыла, што "такія снарады валодаюць высокай эфектыўнасцю для паражэння сучасных танкаў і бронетэхнікі".

Уран адрозніваецца высокай шчыльнасцю і цвёрдасцю, і дзякуючы гэтым якасцям ён выкарыстоўваецца як пры вытворчасці ваеннай броні, так і боепрыпасаў — пераважна, сардэчнікаў для бранябойных снарадаў, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Збеднены ўран не валодае высокай радыеактыўнасцю, хоць і лічыцца таксічным і канцэрагенным. Раней Белы дом адмовіўся пацвярджаць пастаўку ЗША снарадаў з збедненым уранам ва Украіну. У Расіі нервова рэагуюць на такія навіны і пагражаюць расцэньваць згаданыя пастаўкі і выкарыстанне боепрыпасаў ва Украіне як "брудную бомбу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі