Вялікабрытанія забараняе палёты "Аэрафлота" ў каралеўства

Барыс Джонсан / twitter.com/HouseofCommons​
Барыс Джонсан / twitter.com/HouseofCommons​

Вялікабрытанія будзе "выціскаць Расію з сусветнай эканомікі", заявіў у чацвер брытанскі прэм'ер Барыс Джонсан. Брытанскі прэм'ер расказаў аб шэрагу мер, якія яго краіна прымае неадкладна ў адказ на ўварванне Расіі ва Украіну, піша The Guardian.

Джонсан, у прыватнасці, заявіў, што Вялікабрытанія ўводзіць блакавальныя санкцыі супраць ВТБ і "Аэрафлота".

"Мы ўводзім забарона на "Аэрафлот" ў Вялікабрытаніі", — заявіў ён, выступаючы ў Палаце абшчын брытанскага парламента.

Актывы перавозчыка ў Вялікабрытаніі таксама падлягаюць замарозцы.

Акрамя таго, Лондан уводзіць абмежаванне на памер дэпазіту, які могуць трымаць грамадзяне РФ на сваіх рахунках у Вялікабрытаніі.

Таксама будуць прынятыя індывідуальныя санкцыі ў дачыненні да больш чым 100 фізічных, юрыдычных асоб і даччыных кампаній Расіі, уключаючы "Растэх". Гэта найбуйнейшая абаронная кампанія Расіі. Пад Брытанскія санкцыі патрапяць, у тым ліку, зяць Пуціна Кірыл Шамалаў і старшыня праўлення банка ВТБ Дзяніса Бортнікаў.

Джонсан таксама заклікаў еўрапейскіх лідараў узгадніць адключэнне Расіі ад аплатнай сістэмы SWIFT.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі