Уначы 26 траўня вялікі пажар быў у Калодзішчах у Мінскім раёне. Яго агульная плошча склала 3500 метраў. На месцы працавалі 27 адзінак тэхнікі ратавальнікаў. Пажар лакалізавалі ў 06:35 раніцы, паведамляе прэс-служба МНС.
Агонь паспеў знішчыць памяшканне склада і неназваныя "рэчывы", якія захоўваліся ў ім і на адкрытай пляцоўцы (верагодна, хімічныя рэчывы ці фарбы). Таксама згарэлі грузавік і легкавы аўтамабіль. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Паведамляецца пра шпіталізацыю з траўмамі і апёкамі мужчыны.

