Вясна прыйшла, цяпер дакладна: якім будзе надвор'е ў выходныя

У паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да +14°С / pixabay
У паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да +14°С!
Гэтыя выходныя і пачатак наступнага тыдня ў Беларусі будуць цёплымі, абнадзеілі сіноптыкі.
У суботу, 18 сакавіка, будзе малавоблачна. Ноччу і раніцай месцамі па паўночна-ўсходняй палове краіна на дарогах захаваецца галалёдзіца.
“Максімальная тэмпература ўдзень будзе знаходзіцца ў межах ад +5°С да +11°С”, — абяцаюць у Гідраметцэнтры.
У нядзелю, 19 сакавіка, будзе яшчэ цяплей. Сіноптыкі прагназуюць пераменную хмарнасць, але пераважна без ападкаў. Месцамі ўначы і раніцай беларусы заўважаць туман і галалёдзіцу на дарогах.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад -8°С па паўночным усходзе да +2°С па паўднёвым захадзе краіны. А ўдзень паветра прагрэецца да +5..+12°С, у паўднёва-заходніх раёнах слупок тэрмометра падымецца яшчэ вышэй — да +14°С.
Тыдзень таксама пачнецца з цяпла. Максімальная тэмпература днём у панядзелак, 20 сакавіка — +6..+13°С, у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да +15°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.