Выбух астэроіда над Афрыкай трапіў на відэа
Выбух астэроіда над паўднёвай Афрыкай трапіў на відэа. Здарэнне адбылося 2 чэрвеня. Як інфармуе NASA, двухметровы касмічны падарожнік (ён быў пазначаны як 2018 LA) не дасягнуў нашай планеты — згарэў у атмасферы. За ім сачылі ад таго часу, калі заўважылі астэроід каля Месяца. Спецыялісты зрабілі выснову, што ён не ўяўляе пагрозы для Зямлі, паколькі мае невялікія памеры.
Тысячы жыхароў Бастваны знялі падзенне і выбух астэроіда на відэа.