Выдадзеная беларускамоўная “азбука фінансавай граматнасці” для дзяцей

Выдадзеная беларускамоўная “азбука фінансавай граматнасці” для дзяцей

Выдадзеная дзіцячая беларускамоўная кніга “Грошык і таямнічы кошык. Азбука фінансавай граматнасці”. Яе аўтар — пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Як інфармуе БЕЛТА, гэта сумесны праект Беларусбанка і дзіцячага часопіса “Вясёлка”. Прэзентацыя запланаваная на 29 лістапада і пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Аповесць-казка Ліпскага на працягу двух гадоў друкавалася ў “Вясёлцы”. Яе герой — Грошык, ён знаёміць дзяцей са сваімі прыгодамі ў Краіне грошай. Там праводзяцца займальныя фінансавыя ўрокі, складаецца грашовая энцыклапедыя. Грошык дапамагае маленькім чытачам разабрацца ў складаных фінансавых пытаннях (напрыклад, што такое сямейны бюджэт, бізнес, банкаўская картка).

Адзначым, што кніга выйшла накладам тысяча асобнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі