Вынікі лёсавання ½ фіналу футбольнай Лігі Еўропы
13 красавіка ў швейцарскім Ньёне ў штаб-кватэры УЕФА прайшло лёсаванне ½ фіналу футбольнай Лігі Еўропы. Па яе выніках “Марсель” згуляе з “Зальцбургам”, а “Арсенал” — з “Атлетыка”. 26 красавіка ў Марселі і Лондане пройдуць першыя матчы, паядынкі ў адказ — 3 траўня.
Як вядома, фінал Лігі Еўропы пройдзе ў французскім Ліёне 16 траўня.