Вынікі лёсавання паўфіналаў футбольнага Кубка Беларусі

Вынікі лёсавання паўфіналаў футбольнага Кубка Беларусі

У чацвер, 7 красавіка, прайшло лёсаванне паўфіналаў футбольнага Кубка Беларусі. У іх сустрэнуцца "Нафтан" і БАТЭ, "Тарпеда-БелАЗ" і "Мінск". Першыя матчы прызначылі на сераду, 20 красавіка, матчы ў адказ — на сераду, 4 траўня.

Як паведамляла Еўрарадыё, наваполацкі "Нафтан" учора ў дадатковы час сенсацыйна перамог у Бабруйску "Белшыну" — 3:1 (першы матч — 1:1). "Тарпеда-БелАЗ" "выбіў" з розыгрышу мінскае "Дынама" — 2:0 і 0:1.

Фінальны матч Кубка Беларусі пройдзе ў суботу, 21 траўня, у Брэсце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі