Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

У Мінску стартаваў новы паб-квіз па-беларуску. Ён называецца "Грай" (ФБ, ВК) і праходзіць у арт-цэнтры з такой жа назвай на вуліцы Інтэрнацыянальнай. 6 і 7 снежня адбыўся пілотны запуск, а афіцыйна сезон квіза "Грай" пачнецца ў студзені, пасля Калядаў . Гульні будуць ладзіцца раз на два тыдні.

Квіз — гэта камандная інтэлектуальная гульня з пытаннямі розных фарматаў. Звычайна квізы праводзяцца ў барах і клубах: гульцы шукаюць адказы пад гарбатку ды піва. Сёння ў Мінску ладзіцца шмат квізаў рознага кшталту — зараз гэта вельмі модны фармат клубных мерапрыемстваў. Але на беларускай мове ёсць толькі дзве віктарыны: "Беларуская інтэлектуальная гульня", што з'явілася два гады таму, і зусім свежы квіз "Грай".

"Грай" будзе адрознівацца ад іншых квізаў не толькі беларускай мовай. Пытанні тут будуць своеасаблівыя і складаныя — каб гульцы атрымлівалі сапраўдную асалоду ад сваёй кемлівасці. Бо ў тым, каб адказаць на 50 простых пытанняў, няма месца подзвігу. А ў тым, каб рашыць адну складаную задачу, ёсць. Еўрарадыё атрымала ў арганізатараў квіза "Грай" некалькі заданняў і прапануе слухачам свайго сайта выпрабаваць сябе.

Калі надакучыць думаць — адказы напісаныя белым колерам у радках паміж пытаннямі. Каб даведацца адказ, вылучыце адпаведны радок.

Збег

У кожным адказе паўтараюцца адны і тыя ж тры літары запар. Адказаўшы на пару пытанняў, вы даведваецеся, што гэта за літары, і адказаць на астатнія пытанні робіцца прасцей.

1. Сачні, хрушчы, кулага, пызы, лазанкі, капыткі, канун — гэта ўсё ЯНЫ.

Адказ: стравы беларускай кухні

2. Чэмпіён свету Магнус Карлсэн — добра ўкормлены мужчына ў самым росквіце сіл. Аднак у восьмай партыі нядаўняга матча за шахматную карону Карлсэн ЗРАБІЎ ГЭТА — і прайграў.

Адказ: Страта фігуры

3. Нехта заўважыў, што ЯНА заўжды глядзіць так, быццам бы некалі пазнаёмілася з табой на нейкай вечарынцы, але цяпер не можа пазнаць:

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: Мелання Трамп

4. Сайт www.sudba.info мяркуе, што ЯНА "захоўвае пін-коды для разблакіроўкі чакраў", а адзін са старадаўніх ЯЕ прыкладаў — 7753191.

Адказ: мантра

5. Адна з місій гульні “Хросны бацька 2” заключаецца ў тым, каб забіць палітыка. Аднак ЁН застаецца жывы пасля любога стрэлу. Назавіце яго.

Адказ: Фідэль Кастра

 

Рэбусы

Здагадайцеся, якое слова зашыфравана.

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: калектар

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: тапмліер

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: максарад

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: гара Дзяржынская (на рэбусе загадана Лысая гара — другая па вышыні кропка Беларусі. А гара Дзяржынская — самая высокая)

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: парад

Трансформер

Восем заданняў рознага кшталту. Падчас кожнай гульні яны будуць розныя.

 

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: Зінедзін Зідан (першыя дзве лічбы — славуты ўдар галавой па Марка Матэраццы)

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: ключ (гаечны ключ, ключ ад замка, скрыпічны ключ)

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: калі Глеб сам будзе яму плаціць (на фота — Фабіа Капэла)

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: "Палескія рабінзоны" Янкі Маўра

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: "Беларуськалій"

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: рэтра

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: дарЫ, валхвЫ, царЫ

Выпрабуй сябе: адкажы на пытанні новага паб-квіза па-беларуску!

Адказ: Ян Караль Чапскі, "Аліварыя"

Агулам квіз "Грай" складаецца з сямі тураў і доўжыцца дзве гадзіны. Акрамя рэбусаў, трансформераў і "збегаў", ёсць пытаннечкі, музычная геаграфія, "паскораны" тур і тур, дзе каманды робяць стаўкі на свой адказ.

Гульня зробленая так, што каманды не змогуць адказаць шмат на якія пытанні, калі будуць абмяркоўваць іх па-руску. Адна з ідэяў арганізатараў — у спалучэнні папулярных сёння квізаў з беларускай мовай. Так можна дапамагчы загаварыць па-беларуску тым, хто даўно хацеў, але ўсё не мог вырашыцца. Бо перамагчы ў квізе жадае кожны!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі