Вырашальны момант, каб прыняць рашэнне аб членстве Украіны ў ЕС — Зяленскі
Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua
Наступіў "вырашальны момант для таго, каб раз і назаўжды закрыць даўнюю дыскусію і прыняць рашэнне аб членстве Украіны ў ЕС", лічыць украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Ён напісаў пра гэта ў Twitter. Зяленскі распавёў, што гутарыў з старшынёй Еўрапейскага Савета Шарлем Мішэлем. Абмеркавалі бягучую сітуацыю, барацьбу украінцаў за сваю краіну і будучыню, а таксама далейшую дапамогу ЕС.
На гэтым тыдні лідэры краін Еўрасаюза ў адказ на ўварванне Расіі ва Украіну ўзгаднілі чарговы пакет санкцый супраць РФ. Абмежаванні закрануць фінансавы, транспартны і энергетычны сектары эканомікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.