Выявілася, што Ельня старэйшая, чым мы думалі

Ельня 

Ельня  / yelnyatrip.com

Інстытут прыродакарыстання НАН і актывісты YelnyaTrip высветлілі, што балоты Ельні старэй, чым мы думалі. Спецыялісты назвалі афіцыйны век Ельні — 12968 гадоў!

"Вызначэнне ўзросту праводзілі метадам радыевугляроднага аналізу, які дазваляе з прымальнай памылкай вызначыць век арганічнай пароды. Дакладнасць вымярэнняў у нашым выпадку склала амаль 98%", — расказваюць удзельнікі даследавання.

Заданне было ў тым, каб знайсці найвялікшую глыбіню тарфянога пласта і дабрацца да першароднага торфу, які захоўвае ў сабе таямніцу ўтварэння балота. Схемы выведкі мінулага стагоддзі намякалі, што шукаць варта каля возера Лопухі.

"Інтрыгавала найвялікая лічба 8,3 метра, пазначаная геолагамі, якія вывучалі Ельню да нас. У выніку максімальная глыбіня, якую атрымалася знайсці, складае 7,25 м. Аналіз паказаў, што торф, здабыты з гэтай глыбіні, сфармаваўся ў дыяпазоне 12821-13114 гадоў таму. Сярэдняе значэнне гэтага дыяпазону: 12968 гадоў і гэта афіцыйны век балота Ельня!" — кажуць спецыялісты.

Экспедыцыю ERA фінансавалі ў тым ліку праз данаты. Арганізатары даследавання балотаў атрымалі 60 данатаў пераводамі ад 3 да 200 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі