Выйшаў на волю Гомельскі бард палітвязень Аляксей Ільінчык
Аляксей Ільінчык
Палітвязень Гомельскі бард і музыка Аляксей Ільінчык цалкам адбыў тэрмін зняволення і выйшаў на волю. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Ільінчыка затрымалі ў жніўні 2022 года. Судзілі па трох артыкулах КК, абвінавачвалі ў паклёпе і абразе Лукашэнкі, а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці. Прысудзілі 2,5 гады зняволення.
Адзначым, што вясной 2022 — перад затрыманнем — ён быў на гастролях у Расіі, дзе ў яго здарыўся інсульт. У СІЗА і ў папраўчай калоніі ягонае здароўе пагоршылася. Правая рука ў яго амаль не дзейнічала, быў парушаны маўленчы апарат. Ён не мог самастойна пісаць лісты. Увосень 2023 года яго нават накіроўвалі з калоніі ў Мінск, у неўралагічнае аддзяленне Рэспубліканскай лякарні, якое знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА № 1 Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.