Вызначыліся саперніцы беларускіх тэнісістак на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі
Australian Open праходзіць у Мельбурне / Reuters
Вызначыліся саперніцы беларускіх тэнісістак на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Паводле праведзенага ў чацвер лёсавання, Арына Сабаленка (5-я ракетка свету) ў стартавым паядынку сустрэнецца з Тэрэзай Марцінцовай (73) з Чэхіі. Вікторыя Азаранка (25) згуляе з амерыканкай Сафіяй Кенін (280). А вось Аляксандра Сасновіч (38) даведаецца саперніцу пазней, ёй стане тэнісістка, якая пройдзе кваліфікацыю.
Сапернікам адзінага прадстаўніка Беларусі ў мужчынскім адзіночным разрадзе Іллі Івашкі (72) будзе Боцік ван дэ Зандсхюлп (34) з Нідэрландаў.
Матчы асноўнай сеткі турніру пачынаюцца 16 студзеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.