Вызваленчы паход у Беларусь і стварэнне войска — ці магчымае гэта сёння?
Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч / Еўрарадыё
Апошнім часам усё часцей, асабліва на фоне заяў пра магчымы напад сумеснай групоўкі расійска-беларускіх войскаў на Літву ці якую іншую краіну-чальца NATO, абмяркоўваецца магчымасць стварыць незалежнае беларускае войска. Як і тое, чаму беларускія добраахвотнікі не могуць, паводле прыкладу калег з Расіі, зайсці на тэрыторыю Беларусі з вызваленчай місіяй.
Ці абмяркоўваецца ў асяродку беларускіх добраахвотнікаў тэма вызвольнага паходу ў Беларусь і стварэння незалежнага войска? З якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі як падчас службы, так і пасля яе заканчэння? Як ставяцца да пагрозы пачатку вялікай вайны і нападу з тэрыторыі Беларусі на краіны ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.