"Я не здамся ніколі. Я іх не баюся" — палітвязень Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч у судзе / sb.by
Валянцін Стэфановіч у судзе / sb.by

У Мінску працягваюць судзіць праваабаронцаў з "Вясны" Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча. Па-ранейшаму з іх рук не здымаюць кайданкі.

"Я вельмі моцным сябе адчуваю цяпер, піша ў лісце з-за кратаў Стэфановіч. — Я не здамся ніколі. Я іх не баюся. Веру, што хутка мы ўсе пабачымся і абдымемся".

Палітвязняў судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Сваёй віны яны не прызналі. Судовы разгляд справы адбываецца ў паскораным рэжыме, і, відавочна, гэта не рашэнне суддзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі