Ягор Лябядок у лісце на волю: "Упэўнены, вам зараз складаней, чым мне"
Ягор Лебядок у студыі Еўрарадыё
Вайсковы аналітык Ягор Лябядок не губляе аптымізму нават за кратамі. У сваіх лістах ён спрабуе падбадзёрыць тых, хто застаецца на волі.
"Упэўнены, вам зараз складаней, чым мне! Трымайцеся, дакладна стаўце перад сабой мэты, плануйце і дасягайце! Але не блытайце мэты з хацелкамі. Памятайце, што ў нас выдатны народ, паклапаціцеся пра яго за мяне. Я паклапачуся пазней!", — піша ён у лісце, які апублікавала журналістка Таццяна Ашуркевіч.
"Мне б хацелася, каб яго апошняе слова ў судзе было пачутае, але гэтага не адбудзецца, — каментуе яна. — Таму лічу важным апублікаваць кавалачак з ліста, які цудоўным чынам дайшоў".
Ягора Лябедка судзілі ў закрытым рэжыме. У віну яму звакінулі каментары беларускім СМІ, якія ўлады абвясцілі экстрэмісцкімі. Аналітыка пакаралі пяццю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.