Як беларускае пытанне выклікала скандал у Маскве

Як беларускае пытанне выклікала скандал у Маскве

Увечары 20 лістапада ў жывым эфіры расійскага Першага канала адбылася першая гульня зімовай серыі маскоўскай праграмы "Што? Дзе? Калі?". У пятым раўндзе пры ліку 3:1 на карысць тэлеглядачоў ваўчок паказаў на канверт з Мінска, у якім было пытанне выкладчыка Інстытута журналістыкі БДУ Сяргея Зелянко.

"Яны быццам бы чакаюць на збочыне, калі да іх падыйдуць і прапануюць чым-небудзь заняцца. Гэта дамы без кавалераў, якія стаяць каля сцяны і падтрымліваюць адна адну. Толькі суседкі дапамагаюць кожнай захаваць сваё палажэнне. Дзе пісьменнік Генры Пятроскі бачыў такіх дам?" — агучыў пытанне вядучы Барыс Крук.

За хвіліну каманда ўладальнікаў "Крышталёвага атама" не знайшла вартага адказу. Адказваць далі Іі Метрывелі. Капітан каманды Алена Аляксандрава папрасіла паўтарыць пытанне... Здавалася, што прызавыя грошы ў беларуса ў кішэні. Але здарылася нечаканае.

Вядомы знаўца Раўшан Аскераў закрычаў, што магістр гульні "Што? Дзе? Калі?" Андрэй Казлоў падказаў камандзе, гучна вымавіўшы слова "кнігі". Але распарадчык залы падказку не заўважыў і чырвоную картку Казлову не паказаў. Што выклікала вялікае незадавальненне Аскерава, якога лавілі на падказках і выдалялі з залы.

У гэты момант Ія Метрывелі дала дакладны адказ: кніжная палічка.

У вядучага быў складаны выбар: прысудзіць пабеду ў раўндзе беларусу, зрабіўшы лік 4:1 на карысць тэлегледачоў, ці захаваць у гульні інтрыгу, усё ж залічыўшы адказ знаўцаў. Барыс Крук абраў другі варыянт: паздзекаваўся з Аскерава, прымусіўшы ўзяць у распарадчыка чырвоную картку. А Казлова, які назваў Раўшана падлюкам, нават не вывелі з памяшкання, у якім праходзіла гульня.

"Крыўды няма. На што крыўдаваць? Здаеца, што падказка была. Нават упэўнены. Паглядзеўшы відэа, можна пераканацца ў гэтым, — распавядае Еўрарадыё Сяргей Зелянко, які ў выніку застаўся без грашовага прыза і не змог прэтэндаваць на тое, каб стаць аўтарам лепшага пытання гульні. — Але інсайт у паважанай спадарыні Метрэвелі я адмаўляць не буду".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі