Як футбольная зборная Беларусі прайграла Румыніі — 3:5

Як футбольная зборная Беларусі прайграла Румыніі — 3:5

Нацыянальная футбольная зборная Беларусі прайграла Румыніі — 3:5 (0:4). Таварыскі матч прайшоў у сераду ў Плаешці. Толькі ў канцы паядынка беларусы здолелі перахапіць ініцыятыву і забіць тры галы (Кендыш, Бахар і Клімовіч), бо на 55-й хвіліне лік стаў ганебны — 0:5. У выніку ўдалося сысці ад разгрому. А яшчэ быў нерэалізаваны Яблонскім пенальці... Тэкставы анлайн і статыстыку можна пабачыць тут.

Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Чычкан, Палякоў, Навумаў (Юзэпчук, 46), Бардачоў, Пячэнін, Эбонг (Стасевіч, 62), Маеўскі (капітан, Яблонскі, 62), Хачатуран (Клімовіч, 70), Бахар, Лапцеў (Скавыш, 62), Кендыш.

15 лістапада ў Лізе нацый беларуская зборная прымае каманду Літвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі