Як гучаць беларускія дыялекты — цяпер можна слухаць на адмысловай мапе
З'явілася гукавая мапа беларускіх дыялектаў. Гэта калі да пазначанага населенага пункта прымацаваны гукавы файл, які можна паслухаць.
Стваральнікі мапы — жыхары Брэста — журналісты Іна Хоміч і Максім Хлябец, а таксама праграміст Аляксей Жук. Пакуль праект Dialects апублікаваў гаворкі Брэсцкай вобласці. Але яго аўтары прапануюць далучыцца да працы ўсіх беларусаў: запісаць на дыктафон гаворку "сваёй" вёскі ці горада і даслаць запіс на адрас [email protected].
"Мы будзем наносіць на мапу гаворкі карэннага насельніцтва ўсіх беларускіх вёсак і гарадоў, а таксама сумежных з Беларуссю тэрыторый, каб паглядзець, як далёка нашыя дыялекты распаўсюджваюцца і чым яны падобныя або, наадварот, адрозніваюцца ад суседскіх", — кажуць стваральнікі праекту.