Як і дзе шукаць інфармацыю пра сваіх продкаў?
Леся Пчолка / Еўрарадыё
11 гадоў таму, пасля таго як беларусам сталі выдаваць карты паляка, у краіне пачалася архіўная ліхаманка. Людзі старанна капаліся ў сваім мінулым і шукалі польскія карані, паралельна даведваючыся цікавыя гісторыі пра далёкіх сваякоў. Некаторыя дзяліліся імі ў сацыяльных сетках і ілюстравалі старадаўнімі фотаздымкамі. Хтосьці выхваляўся блакітнай крывёй і сямейнымі гербамі. Гэтым натхняліся іншыя — не з-за карты паляка, а таму што проста цікава: капацца ў мінулым стала нават модна.
Але з чаго пачаць? Дзе шукаць? Як накапаць больш і сабраць сямейную кнігу? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае госць Еўрарадыё — каардынатар праекта VEHA Леся Пчолка.