Як Лукашэнка дапамог знатакам паехаць на "Брэйн-рынг". Гісторыя аднаго дакумента
У 1995 годзе Лукашэнка "распараджаўся" на беларускай мове
У 1995 годзе ў беларускай каманды не было грошай, каб паехаць у Маскву на здымкі "Брэйн-рынгу". Трэба было амаль $1700, а сярэдні заробак тады быў — $76 у месяц. За паўтара месяца да паездкі знатакі страцілі спонсара. Але пытанне вырашылася пасля званка з Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
Ліст, якім Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся падтрымаць знатакоў, захавала Наталля Шышова, якая гуляла ў той камандзе. А ўсю гісторыю распавёў у "Фэйсбуку" Яўген Зайцаў — адзін са старажылаў Мінскага клуба каманд інтэлектуалаў, гулец беларускага тэлеклуба "Што? Дзе? Калі?":
1995-ы год. Шэсць чалавек, якія па ўсёй Беларусі развівалі рух "Што? Дзе? Калі?" — Леанід Клімовіч, Сяргей Капуснікаў, Наталля Шышова, Людміла Багданава, Сяргей Кашуба і я — стварылі каманду і паехалі на Кубак губернатара Санкт-Пецярбурга (тады гэта называлася "Друзятнік"). На гэтым турніры праходзіў адбор на маскоўскі тэлевізійны "Брэйн Рынг", і мы гэты адбор прайшлі, а значыць павінны былі паехаць у Маскву на здымкі, якія доўжыліся 12 дзён.
"Я, як выкладчык Вышэйшай навучальнай установы, атрымліваў $22 у месяц"
У тыя часы такая паездка каштавала вельмі вялікіх грошай. У 1995 годзе я, як выкладчык Вышэйшай навучальнай установы, атрымліваў $22 у месяц, а па каштарысе нам трэба было (да гэтага часу памятаю!) адна тысяча шасьцьсот дзевяноста два долары. Гэта былі зусім непад'ёмным грошы! У нас была папярэдняя дамоўленасць з адным са спонсараў, але дзесьці за паўтара месяца да паездкі яна сарвалася. У Мінск прыехаў Леанід Клімовіч, і мы паспрабавалі знайсці іншага спонсара, зрабілі нейкі прэс-рэліз, пайшлі па газетах, у выніку чаго з'явілася некалькі публікацый (памятаю, у "Знамя юности", мы з Лёнем сядзелі з шапкай, грошай прасілі).
Недзе за дзесяць дзён да нашай паездкі ў праграме "Панарама" паўстала праблема з сюжэтамі. Вочы адной з дзяўчынак-стажораў, якія працавалі там, уперліся ў гэтую газету, і яна патэлефанавала журналісту, які даў мой нумар тэлефона. Дзяўчынка набрала мяне і спытала: "А не хацелі б Вы з гэтай нагоды што-небудзь расказаць на камеру?". Мы паехалі ў Зімовы сад палаца моладзі, сталі там у асушаным басейне і знялі матэрыял. Пакуль дзяўчынка ехала, паспела зняць некалькі камерцыйных рэклам, апяваючых, што тая ці іншая гандлёвая марка падтрымлівае інтэлект. У выніку ў "Панараме" выйшаў сюжэт пра сітуацыю, якая склалася, з указаннем майго хатняга нумара тэлефона (падпісаны я быў як "Яўген Зайцаў", гэта важна).
"Служба аховы прэзідэнта. Аляксандр Рыгоравіч паглядзеў рэпартаж"
Я атрымаў роўна пяць званкоў. У першым мяне клялі: "Усяляким глупствам займаецеся, а людзям ёсці няма чаго". У другім выпадку нейкая чуллівая жанчына казала: "Што ж так позна? Мы б вам на заводзе па рубліку сабралі, на такую справу не шкада". Трэцяй патэлефанавала паненка гадоў пятнаццаці, якая ў гэты момант, мабыць, чакала кагосьці, яе погляд упаў на мяне на экране (я быў крыху сімпатычней, чым цяпер). Наступным патэлефанаваў дырэктар недзяржаўнай гімназіі (я потым пяць гадоў у гэтай гімназіі працаваў з інтэлектуальна адоранымі дзецьмі).
І вось пяты званок: "Добры дзень. Яўген Валер'евіч?" — "Так" — "Служба аховы прэзідэнта. Аляксандр Рыгоравіч паглядзеў рэпартаж, скажыце, у якой суме Вы маеце патрэбу?". Я быў абсалютна ўпэўнены, што мяне разыгрываюць, але суму назваў. "Зразумела. Будзьце, калі ласка, заўтра ў дзевяць раніцы перад другім пад'езд Адміністрацыі прэзідэнта".
На наступны дзень я быў у кабінеце ў кіраўніка дзяржавы, шмат яму нешта расказваў, мабыць, усё гэта было вельмі наіўна. Але ў выніку спонсарам нашай паездкі на "Брэйн-рынг" ў 1995 годзе стала Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Білетаў у Маскву ўжо не было — для нас прычапілі асобны вагон. Мы жылі ў люксах гасцініцы пасольства Беларусі. У першы ж дзень нас прыняў пасол. Кожную раніцу пасольскі транспарт прывозіў нас на здымкі. На "Брэйн-рынгу" былі, вядома, каманды і багацейшыя за нашу, але многія ўсё ж такі зайздросцілі, гэта было заўважна і, чаго ўжо там, прыемна!
У якасці постскрыптуму можна сказаць, што каманда Беларусі удала дэбютавала ў "Брэйн Рынгу", у чым вы можаце пераканацца, паглядзеўшы запіс адной з гульняў 1995 года.