Як сумясціць спевы, народныя строі і пескаграфію ў адным канцэрце — эфір
Афіша канцэрта
23 верасня ў Варшаве пройдзе незвычайны канцэрт у незвычайным фармаце. Спявачка і стваральніца гістарычных і народных строяў Кацярына Ваданосава пры ўдзеле адной з лепшых у свеце мастачак па пяску Аляксандры Канафальскай ладзіць канцэрт пад назвай “Край”.
Што надзвычайнага ў сумяшчэнні выступаў музычнага калектыву і SandArt-мастачкі? Ці варта беларусам працягваць чапляцца за вобразы страчанага краю і жыць успамінамі ды настальгіяй? Што адбываецца з беларускай культурай у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць паэтэса, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строя Кацярына Ваданосава і SandArt-мастачка Аляксандра Канафальская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.