Як у 14 гадоў скарыць журы іспанскага “Голасу”?

Як у 14 гадоў скарыць журы іспанскага “Голасу”?

14-гадовая беларуска Руслана Панчышына стала ўдзельніцай шоу “Голас. Дзеці” на іспанскім тэлебачанні. Дзеўчына праходзіла “сляпыя праслухоўванні” перад журы, якія сядзелі спінай да яе. Яна выканала соўл-кампазіцыю “It’s a Man’s World” Джэймса Браўна, ды зрабіла гэта так, што ўжо на першых секундах развярнула да сябе двух сябраў журы. Руслана прайшла далей і цяпер будзе змагацца з іншымі выканаўцамі пад настаўніцтвам Расарыа Флорэс, іспанскай спявачкі і двухразовай уладальніцы Latin Grammy Awards.  

Руслана з’яўляецца ўдзельніцай гурта Мonkey Tops, які сёлета спрабаваў трапіць на дзіцячае “Еўрабачанне” ў Польшчы, але не прайшоў нацыянальны адбор. 

Чаму дзяўчына вырашыла выступаць сольна і як трапіла на іспанскае тэлебачанне? Пагутарым пра гэта з ёй у эфіры Еўрарадыё. Таксама Руслана выканае ў нашай студыі адну песню са свайго рэпертуару.

Глядзіце нашы стрымы ў сацсетках: ВК, FB, OK, YouTube

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі