Затрыманні ў Курапатах: міліцыя хапае людзей, якія абараняюць крыжы (фота)
У Курапатах група грамадскіх актывістаў прарвалася да знесеных крыжоў і спрабавалі ўтрымацца за іх. Міліцыянты пачалі іх жорстка затрымліваць, паведамляе з месца падзеяў журналіст Еўрарадыё Раман Пратасевіч.
Затрымалі вядомую актывістку Ніну Багінскую, якая спрабавала абняць крыжы і не аддаваць іх. Яе затрымлівалі тры амапаўцы. Таксама затрыманы маладафронтавец Арцём Кляпец і яшчэ некалькі чалавек.
Некаторых затрыманых неслі ў міліцэйскія машыны за рукі і ногі.
Журналістаў таксама хапалі за рукі і білі па камерах, каб перашкодзіць здымаць.