Якія рэформы МВФ Беларусь ужо выканала, а якія нас толькі чакаюць

Якія рэформы МВФ Беларусь ужо выканала, а якія нас толькі чакаюць

У Беларусі пачынае працаваць місія МВФ. Кіраўнік місіі Пітэр Долман гаворыць, што беларускі ўрад ужо праводзіць больш удалыя крокі па рэгуляванні эканомікі, калі параўнаць з 2008 ці 2011 годам, але неабходныя “больш глыбокія і хуткія рэформы”.

Праведзеныя рэформы

Якія яшчэ трэба правесці

1) Стрымліванне росту заробкаў і дзяржаўнага крэдытавання.

2) Змены ў грашова-крэдытнай і падаткова-бюджэтнай палітыцы.

3) Скарачэнне мераў цэнавага кантролю.

4) Замена вытворчых мэтавых паказнікаў на паказнікі эфектыўнасці.

1) Паскарэнне рэфармавання цэнаўтварэння.

2) Больш імклівае зніжэнне дзяржаўнага мэтавага крэдытавання.

3) Узмацненне сістэмы сацыяльнай абароны.

4) Паскарэнне рэфармавання дзяржпрадпрыемстваў.

5) Павышэнне прадукцыйнасці працы.

6) Больш глыбокія рэформы грашова-крэдытнай і падаткова-бюджэтнай палітыкі.

7) Рэформы фінансавага сектару.

Якія рэформы МВФ Беларусь ужо выканала, а якія нас толькі чакаюць

Старшы аналітык Альпары Вадзім Іосуб тлумачыць, якія рэформы раіць выконваць МВФ і што пасля зменіцца.

Рэформа цэнаўтварэння ўжо ідзе — значна зменшыўся спіс тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай. Хоць Мінгандлю дагэтуль мае права ўмешвацца ў цэнаўтварэнне.

“Вядзецца праца і над пытаннем зніжэння дырэктыўнага крэдытавання. Нават у “Асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі” прапісана, што паслядоўна з года ў год яно мусіць зніжацца”, — кажа аналітык, але дадае, што МВФ патрабуе рабіць гэта хутчэй і больш рашуча.

Наступная рэформа — узмацненне сістэмы сацыяльнай абароны. З аднаго боку, 100% аплата ЖКГ, з іншага — большая дапамога па беспрацоўі і адрасныя сацыяльныя выплаты для самых малазабяспечаных.

Рэфармаванне дзяржпрадпрыемстваў. Вялікая іх колькасць сёння з’яўляецца асноўнай крыніцай бюджэтных стратаў. Аднак універсальнага рашэння, што рабіць з такімі прадпрыемствамі, няма. Некаторыя банкрутаваць і зачыняць, некаторыя рэструктурызаваць, некага — прыватызаваць.

“У параўнанні з іншымі рэформамі лепш за ўсё Беларусь прасунулася ў грашова-крэдытнай палітыцы. Адзінае, чаго тут можна яшчэ патрабаваць, — гэта адмова ад ручнога кіравання працэнтнымі стаўкамі на крэдытным і дэпазітным рынку”, — мяркуе Вадзім Іосуб.

Рэфармаванне бюджэтна-падатковай палітыкі прадугледжвае скарачэнне затратаў бюджэту.

Якія рэформы МВФ Беларусь ужо выканала, а якія нас толькі чакаюць
Фота: БЕЛТА, Рэйтэр

У фінансавым сектары ўжо адбыліся змены — быў праведзены аналіз фінансавай устойлівасці. Цяпер асобна праходзяць працэдуры па вывучэнні якасці актываў банкаў, каб у будучыні пазбегнуць магчымага шырокамаштабнага банкаўскага крызісу, гаворыць фінансавы аналітык.

Усе гэтыя рэформы будуць мець “балючыя наступствы” для насельніцтва, таму ўсё часцей чуваць галасы, што мае сэнс праводзіць “схаваныя рэформы”, якія расцягнуцца ў часе і не будуць такімі заўважнымі для людзей.

На пытанне Еўрарадыё, ці будзе такі фармат зменаў у эканоміцы прымальным для МВФ, Пітэр Долман адказвае, што “місія раіць праводзіць менавіта глыбокія і хуткія рэформы”.

Вадзім Іосуб тлумачыць, што акурат такія змены будуць найбольш эфектыўнымі. Нават пад’ём цэнаў на камунальныя паслугі для насельніцтва робіцца для таго, каб прыбраць перакрыжаванае крэдытаванне. У выніку прадпрыемствы стануць больш эфектыўнымі, і насельніцтва пачне больш зарабляць.

Але ўсе гэтыя рэформы даюць вынік, калі іх выконваць комплексна. Вось тут праблема, таму што ўсё залежыць ад палітычнай волі асобных людзей, выказвае меркаванне Вадзім Іосуб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі