Падкаст - Якія змены неабходныя закону “Аб масавых мерапрыемствах”?
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая прапанавала свой праект закона “Аб масавых мерапрыемствах”. І яго ўжо пачала абмяркоўваць адпаведная камісія парламента.
Якім закон “Аб масавых мерапрыемствах” бачыць дэпутат Канапацкая? Чаму арганізатары масавых мерапрыемстваў не мусяць аплачваць паслугі міліцыі? Што, апроч фінансавых выдаткаў на міліцыю, не задавальняе дэпутата ў дзеючым законе?
На гэтыя пытанні, а таксама пра сваё рашэнне змагацца за пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра АГП Ганна Канапацкая.