Януковіч распавёў, як Цімашэнка можа выйсці на волю
Прэзідэнт Украіны лічыць, што перад тым, як прасіць вызвалення, экс-прэм'ер павінна кампенсаваць страты, якія яна нанесла краіне.
Нагадаем, у 2011-м Юлія Цімашэнка была асуджаная на 7 гадоў зняволення "за перавышэнне паўнамоцтваў" падчас заключэння ў 2009 годзе газавага кантракту з Расіяй. ЕС і ЗША лічаць яе справу палітычна матываванай. Адной з умоваў ЕС у справе падпісання дамовы аб асацыяцыі з Украінай было вырашэнне праблемы з выездам Цімашэнкі на лячэнне за мяжу, чаго зроблена не было.
"Маіх паўнамоцтваў тут недастаткова і маёй кропкі гледжання, — цытуе словы Віктара Януковіча УНІАН. — Тут павінен даць адказ суд. І Цімашэнка ў гэтым нават павінна быць зацікаўленая... Калі яна сапраўды не здзяйсняла злачынства, суд дасць адказ, здзейсніла — заплаці сродкі і тады прасі ці патрабуй вызвалення". Януковіч дадаў, што законы Украіны гэта дазваляюць.
Па словах украінскага прэзідэнта, пытанне Юліі Цімашэнкі — гэта пытанне не сённяшняга дня.
Фота — ria.ru