Японія з Новага года спрашчае візавыя патрабаванні для беларусаў

Японія з Новага года спрашчае візавыя патрабаванні для беларусаў

Японія з 1 студзеня 2018 года спрашчае візавыя патрабаванні для грамадзян Беларусі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў амбасадзе Японіі ў Беларусі. Гэтыя змены прымеркаваныя да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Японіяй. 

Японія пашырае кола заяўнікаў, якія маюць права на атрыманне шматразовых кароткатэрміновых віз (не больш за 90 дзён), якія плануюць наведаць Японію з дзелавымі мэтамі альбо з'яўляюцца дзеячамі інтэлектуальнай сферы і культуры. Пры гэтым максімальны тэрмін дзеяння шматразовых кароткатэрміновых віз будзе павялічаны з трох да пяці гадоў.

Калі заяўнік аплочвае паездку самастойна, з яго не будуць патрабаваць гарантыйных дакументаў, якія раней былі неабходныя для атрымання кароткатэрміновай візы.

У амбасадзе Японіі спадзяюцца, што гэтыя меры ўмацуюць двухбаковыя адносіны, у тым ліку актывізуюць асабістыя кантакты. Змены ў візавым рэжыме палепшаць умовы для бізнэсоўцаў і турыстаў, а таксама дазволяць павялічыць колькасць грамадзян, якія паўторна наведваюць Японію. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі