Ярмошына дапусціла магчымасць сваёй адстаўкі пасля выбараў

Ярмошына дапусціла магчымасць сваёй адстаўкі пасля выбараў

11 верасня журналісты пацікавіліся ў старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай, калі яна сыдзе ў адстаўку са сваёй пасады.

Ярмошына не стала адказваць на гэтае пытанне прама. "Працягну працаваць — ёсць такая верагоднасць, пайду ў адстаўку — таксама ёсць такая верагоднасць. Лічыце, што я інтрыгую", — перадае БелаПАН словы 63-гадовай старшыні ЦВК.

Ярмошына дадала, што яе пасада не прадугледжвае падрыхтоўкі пераемніка. Яна патлумачыла, што падборам старшыні Цэнтрвыбаркама займаецца ток, хто прызначае яго на гэтую пасаду. Як вядома, гэтага чыноўніка прызначае кіраўнік краіны са згоды Савета Рэспублікі.

Дарэчы, Ярмошына кіруе Цэнтрвыбаркамам з 6 снежня 1996 года. Хутка споўніцца 20 гадоў, як яна займае гэтую пасаду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі