Ярмошына не ведае пра выдаленне ўсіх назіральнікаў з участку камісіі Тапузідзіса

Ярмошына не ведае пра выдаленне ўсіх назіральнікаў з участку камісіі Тапузідзіса

Лідзія Ярмошына не змагла пракаментаваць сітуацыю на ўчастку №347 Сухараўскай выбарчай акругі № 101 у Мінску. Як паведамляла Еўрарадыё, участковая выбарчая камісія пад кіраўніцтвам бізнэсоўца Паўла Тапузідзіса выдаліла з участку ўсіх назіральнікаў, а таксама журналістаў.

Перад гэтым назіральнік Пётр Маркелаў западозрыў, што на ўчастку галасуюць так званыя "карусельшчыкі" — людзі, зарэгістраваныя ў іншым участку. Назіральніка забралі з участку чатыры міліцыянты. Яго пазбавілі акрэдытацыі.

Пасля гэтага камісія пастанавіла выдаліць усіх назіральнікаў. Гэта 11 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі "Белай Русі", БРСМ, Чырвонага Крыжа, Фонду міру, Беларускага саюза жанчын, Сацыяльна-спартыўнай партыі, Аграрнай партыі, руху "За Свабоду", Грамадзянскай Аб'яднанай партыі, а таксама назіральнікі ад выбарцаў.

У каментары Еўрарадыё назіральнік Алесь Лагвінец звязаў выдаленне назіральнікаў з нізкай яўкай выбарцаў.

Адказваючы на ​​пытанне БелаПАН, Ярмошына заявіла, што назіральнікі маглі быць выдаленыя з участка, калі яны былі замяшаныя ў канфлікце з адным з назіральнікаў.

Пры гэтым яна дадала, што журналісты не маглі быць выдаленыя з участку, бо не з'яўляюцца назіральнікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі