Яшчэ 60 беларусаў прыляцелі на радзіму

Яшчэ 60 беларусаў прыляцелі на радзіму

Яшчэ 60 беларусаў здолелі вярнуцца на радзіму. Яны прыляцелі  з В'етнама, Дамініканы, Таіланда і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, паведамляе амбасада Беларусі ў Расіі. 

"Місія выканальная! Яшчэ 60 беларусаў вярнуліся на радзіму з В'етнама, Дамініканы, Тайіланда і ААЭ. На чартарным рэйсе авіякампаніі "Белавія" ў Мінск з аэрапорта Унукава (Масква) прыбыло больш за 70 чалавек, у тым ліку грамадзяне Арменіі, Казахстана, Нідэрландаў, Расіі ды Украіны", — адзначае ў Твітары прэс-служба амбасады.

Раней паведамлялася, што Расія дазволіла грамадзянам Беларусі ды іншых краін СНД транзіт праз усе свае аэрапорты для вяртання на радзіму. Межы Расіі з 18 сакавіка зачыненыя для турыстаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі