Яшчэ адзін дакумент сведчыць, што ў крыві Бандарэнкі не было этылавага спірту
З'явіўся яшчэ адзін дакумент сведчыць, што ў крыві пратэстоўца Рамана Бандарэнкі, які памёр у бальніцы пасля затрымання ў Мінску на "Плошчы перамен", не было этылавага спірту. Копію лабараторнага аналіза крыві, атрыманую ад маці Рамана, апублікавала "Наша ніва". У гэтым дакуменце відаць, што этылавага спірту ў крыві няма — у выніку аналіза стаіць 0 праміле.
Копія дакумента / nashaniva.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.