Журналістка TUT.by Кацярына Барысевіч — у СІЗА КДБ
Да журналісткі TUT.by Кацярыны Барысевіч прыйшлі сілавікі. Спачатку з ёй знікла сувязь пасля таго, як Барысевіч пайшла ў краму. Пасля яна вярнулася ўжо "ў суправаджэнні", прайшоў ператрус. Праз нейкі час журналістку вывелі з дома і кудысьці звезлі. Верагодна, яна затрыманая. Пазней стала вядома, што Барысевіч павезлі ў СІЗА КДБ.
Кацярына Барысевіч рыхтавала матэрыял пра Рамана Бандарэнку, які памёр у бальніцы пасля затрымання на "Плошчы перамен" у Мінску і знаходжання ў Цэнтральным РУУС. Генпракуратура 19 лістапада паведаміла, што пачала крымінальную справу па факце "разгалошвання медычнай таямніцы". Адзін яе фігурант — лекар мінскай Бальніцы хуткай медычнай дапамогі, які "ўступіў у злачынную змову з прадстаўніком інтэрнэт-рэсурсу (tut.by), якому паведаміў звесткі пра вынікі медыцынскага асведчання Рамана Бандарэнкі". І яны нібыта аказаліся непраўдзівыя. Другі фігурант справы не быў названы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.