Юрась Губарэвіч пераплыў Басфор
Юрась Губарэвіч у Стамбуле
Юрась Губарэвіч пераплыў Басфор. Палітык паўдзельнічаў у традыцыйным заплыве на 6,5 км паміж Азіяй і Еўропай.
— Мой час заплыву трываў 1:11:16 гадзіны, але магчымасці палюбавацца турыстычнымі цікавосткамі практычна не было. Кампанію складалі нешматлікія медузы і, такія ж як і я, 2690 удзельнікаў міжкантэнентальнага заплыву, — апісвае свае спартовыя прыгоды палітык.
Губарэвічу 45 гадоў. У Беларусі ён узначальваў рух "За Свабоду!". Сёння палітык уваходзіць у НАУ і працуе намеснікам Паўла Латушкі ў Аб'яднаным пераходным кабінеце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.