Юрыст Максім Знак сёння адзначае дзень нараджэння за кратамі

Максім Знак на дзіцячай фатаграфіі / каманда Віктара Бабарыка​
Максім Знак на дзіцячай фатаграфіі / каманда Віктара Бабарыка​

4 верасня — дзень нараджэння юрыста з каманды Бабарыкі, які знаходзіцца пад вартай, Максіма Знака. Яму 40 гадоў. Свята Максім сустракае за кратамі. 

Яго разам з Марыяй Калеснікавай абвінавачваюць па трох артыкулах КК. Гэта — "змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады" (ч. 1 арт. 357), "заклікі да дзеяньняў, скіраваных на нанясеньне шкоды нацыянальнай бяспекі краіны" (ч. 3 арт. 361), "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання" (ч. 1 арт. 361-1). Калеснікава і Знак сваёй віны не прызнаюць. Ім пагражае да 12 гадоў зняволення. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Каманда Віктара Бабарыкі распавяла, што Марыя змагла перадаць віншаванні Максіму: "я дзякую Максіма за ўсё. За падтрымку, за дапамогу, за сяброўства і за мудрасць. За выдатныя вершы і пачуццё гумару. Дзякуй, што ты і твая прыгожая сям'я ёсць у маім жыцці. Вы сталі мне сям'ёй. Вельмі вас люблю. З днём нараджэння".

Як павіншаваць Максіма Знака:

Валадарскага, 2, Мінск, 220030

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі