Юрый Зісер: У цывілізаваным свеце няма ліцэнзавання СМІ

Юрый Зісер: “Справядліва, каб навінавыя сайты знаходзіліся ў адных умовах з традыцыйнымі медыя. Але ўсялякае ліцэнзаванне — гэта абмежаванне свабоды. Ад гэтага выйграюць расійскія канкурэнты, замежныя сайты, беларускія сайты, якія знаходзяцца за мяжой. У цывілізаваным свеце няма ліцэнзавання СМІ наогул. У Еўропе зараз адмененае ліцэнзаванне нават тэлебачання”.

Нагадаем, пра тое, што самыя ўплывовыя інтэрнэт-рэсурсы Беларусі могуць перавесці ў разрад СМІ, паведаміў намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Шадко. "Прапануем ўнесці шэраг зменаў у закон аб СМІ, у адпаведнасці з якім найбольш папулярныя і ўплывовыя інтэрнэт-рэсурсы трапяць у разрад СМІ і будуць несці адказнасць перад законам за распаўсюд любой інфармацыі — аж да адклікання рэгістрацыі", — цытуе словы намесніка міністра БЕЛТА.

Фота — holiday.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі