З 1 студзеня ў Беларусі новая базавая велічыня — 24,5 рубля
З 1 студзеня 2018-га ў Беларусі новая базавая велічыня, якая складае 24,5 рубля. Яна павялічылася на 1,5 рубля ў параўнанні з папярэднім паказнікам (раней — 23 рублі).
Базавая велічыня мяняецца ў нашай краіне амаль кожны год у адпаведнасці з пастановамі ўраду. Да яе прывязаныя штрафы, рознага кшталту налічэнні і некаторыя выплаты. У пачатку 2017 года базавую велічыню вызначылі на ўзроўні 23 рублёў. У пачатку 2016-га яна складала 210 тысяч недэнамінаваных рублёў і з 1 ліпеня 2016 года, пасля дэнамінацыі, была роўнай 21 рублю.