З 1 студзеня ў Беларусі паслугі Uber падлягаюць абкладанню ПДВ

З 1 студзеня ў Беларусі паслугі Uber падлягаюць абкладанню ПДВ

З 1 студзеня ў Беларусі паслугі Uber і іншых падобных сэрвісаў падлягаюць абкладанню падаткам на даданую вартасць. З пачатку новага года пачынае дзейнічаць норма Падатковага кодэкса, накіраваная на спагнанне ПДВ з замежных электронных сэрвісаў, якія аказваюць у тым ліку паслугі пасрэднікаў на тэрыторыі Беларусі (сэрвіс Uber звязвае кіроўцаў і пасажыраў), паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах.

З пачатку 2017-га стаўка ПДВ 25% (на сённяшні дзень — 20%) будзе ўжывацца пры рэалізацыі паслуг электрасувязі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі