З 1 жніўня Германія цалкам спыніць закупкі расійскага вугалю

З 1 жніўня Германія цалкам спыніць закупкі расійскага вугалю

З 1 жніўня Германія цалкам спыніць закупкі расійскага вугалю, а з 31 снежня адмовіцца ад расійскай нафты. Пра гэта на канферэнцыі ў Сіднэі паведаміў намеснік міністра фінансаў Ёрг Кукіс, піша reuters.com.

"Любы, хто ведае гісторыю трубаправода "Дружба", які ўжо быў інструментам савецкай імперыі ва Усходняй Еўропе, разумее, што пазбаўленне ад гэтай залежнасці — справа нетрывіяльная, але гэта тое, чаго мы даможамся праз некалькі месяцаў", — заявіў Кукіс.

Ён нагадаў, што раней Расія пастаўляла Германіі 40% вугалю і 40% нафты. Прычынай адмовы ад гэтых паставак стала расійская агрэсія супраць Украіны і ўвядзенне супраць Масквы санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі