З Акадэміі навук Беларусі звальняюць тых, хто аказаўся пад арыштам — "Зеркало"
"Зачыстка" ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі / bis.nlb.by
З Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі звальняюць тых, хто нядаўна затрымліваўся сілавікамі і аказаўся пад арыштам. Пра гэта піша "Зеркало", якое спасылаецца на сваю крыніцу. Сцвярджаецца, што сярод звольненых — навуковец Сяргей Гаранін, які нядаўна правёў на Акрэсціна дзесяць сутак, а пасля напісаў у Facebook пра сваё знаходжанне за кратамі.
Па звестках выдання, у пачатку лістапада ў справе звальнення згаданых супрацоўнікаў у прэзідыум НАН выклікалі дырэктараў інстытутаў.
У кастрычніку 2022-га падчас "аблавы" ў Нацыянальнай акадэміі навук сілавікі дапыталі больш за 40 чалавек. Іх "прымушалі паказваць тэлефоны, перапіскі, падпіскі, фатаграфіі". Некалькі чалавек, у каго "нешта не спадабалася ў тэлефоне", былі адпраўлены пад адміністрацыйны арышт.
Сілавікі паведамілі пра затрыманне "ў сувязі з падзеямі 2020 года" члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара навук, прафесара Алега Давыдзенкі і яго жонкі Наталлі. Супраць іх распачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.