З Беларусі эвакуявалі фігурантку "справы студэнтаў" Вольгу Філатчанкаву

Вольга Філатчанкава

Вольга Філатчанкава / відэазварот выкладчыкаў БДУІР на YouTube

Экс-палітзняволеную Вольгу Філатчанкаву эвакуявалі з Беларусі, паведамляе заснавальнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Вольга — выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). У 2020-м яна ўдзельнічала ў запісе відэазвароту выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту, брала ўдзел у страйку. Яе затрымалі 12 лістапада 2020 года. Пазней суддзя Марына Фёдарава прызначыла Філатчанкавай 2 гады і 6 месяцаў зняволення. На волю яна выйшла 30 лістапада 2022 года.

Вольга Філатчанкава разам з 10-гадовай дачкой эвакуявалася з Беларусі ў экстраным парадку. Цяпер абвешчаны грашовы збор у дапамогу ёй:

"Паступова з краіны з'ехалі ўсе мае так званыя "саўдзельнікі", і я праз шэраг асабістых прычын заставалася "апошнім з магіканаў". Аднак надышоў момант, калі ўсё ж давялося экстрана пакінуць маю краіну, бо па ўсіх прыкметах зноў з'явілася цікавасць да маёй сціплай персоны з боку дзяржаўных органаў. Разам з маёй дзесяцігадовай дачкой і двума заплечнікамі мы былі эвакуяваныя камандай BYSOL, і цяпер нам вельмі патрэбная ваша падтрымка для пачатку новага жыцця ў новай краіне, каб пратрымацца на плыву падчас афармлення дакументаў і пошукаў працы", — прызнаецца жанчына.

Дапамагчы Вользе ўладкавацца на новым месцы можна па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі