З Беларусі сыходзіць кампанія Modus Group, якая прадстаўляе BMW
Пра сыход з беларускага рынку заявіла міжнародная група кампаній Modus Group. Яна прадстаўляе ў нас аўтамабільныя брэнды BMW і MINI, займаецца продажам аўто і арыгінальных запчастак, сэрвісным абслугоўваннем і рамонтам.
У кампаніі кажуць, што цяпер абмяркоўваюць з партнёрамі магчымыя сцэнары сыходу з рынку.
Дарэчы, даччыная кампанія групы кіруе ў Беларусі праектамі ў сферы "зялёнай энергетыкі" — гэта восем біягазавых установак і сонечная электрастанцыя. Modus Group плануе сысці і з гэтых праектаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.