З Беларусі высылаюць двух замежных журналістаў — іх пазбавілі акрэдытацыі
Траіх акрэдытаваных ў Беларусі журналістаў ARD (Асацыяцыі нямецкіх рэгіянальных грамадскіх тэлерадыёкампаній) былі пазбаўленыя акрэдытацыі
Акрэдытаваных ў Беларусі журналістаў ARD (Асацыяцыі нямецкіх рэгіянальных грамадскіх тэлерадыёкампаній) пазбавілі акрэдытацыі.
Двух з іх (грамадзян Расіі) высылаюць з краіны, яшчэ на аднаго склалі пратакол.
28 жніўня Іллю Кузняцова, Сяргея Сяргеева і Міхаіла Фаміна затрымалі ў гасцініцы "Мінск". Усе трое былі акрэдытаваныя ў МЗС Беларусі.
Па інфармацыі БАЖ іх пазбавілі акрэдытацыі рашэннем міжведамаснай камісіі па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі пры Савеце бяспекі. Сёння ўсіх траіх журналістаў адпусцілі.
Грамадзян Расіі Сяргея Сяргеева і Міхаіла Фаміна высылаюць з Беларусі. Супраць Іллі Кузняцова складзены пратакол за нібыта ўдзел у масавай акцыі.
Міжведамасная камісія па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі пры Савеце бяспекі была створана ў 2017 годзе. Задача камісіі — забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у інфармацыйнай сферы.
Склад Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы:
Уладзімір Арчакоў — намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі (старшыня камісіі).
Андрэй Кунцэвіч — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (намеснік старшыні камісіі)
Аляксандр Антонавіч — галоўны саветнік аналітычнага сектара інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі (сакратар камісіі)
Сяргей Аземша — намеснік старшыні Следчага камітэта
Аляксандр Вольфавіч — начальнік генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны
Сяргей Жарнасек — намеснік начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце
Дзмітрый Жук — дырэктар і галоўны рэдактар установы адміністрацыі прэзідэнта "Выдавецкі дом" Беларусь сегодня "
Генадзь Казакевіч — першы намеснік Міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі
Віталь Краснабаеў — заместитель кіраўніка прэс-службы прэзідэнта
Алег Макараў — дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў
Ігар Марзалюк — старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы і культуры
Марат Маркаў — старшыня праўлення закрытага акцыянернага таварыства "Другі нацыянальны тэлеканал"
Сяргей Несцяровіч — першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі
Сяргей Церабаў — першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі
Яўген Шастакоў — намеснік міністра замежных спраў
Вольга Шпілеўская — начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта
Усевалад Янчэўскі — дырэктар дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій"
Таксама сярод членаў камісіі ёсць міністр інфармацыі, аднак у спісах ўсё яшчэ паказаны Аляксандр Карлюкевіч, якога на крэсле кіраўніка міністэрства змяніў Ігар Луцкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.