З Днём волі беларусаў павіншаваў прэзідэнт. Польскі

З Днём волі беларусаў павіншаваў прэзідэнт. Польскі

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда звярнуўся да беларусаў з віншавальным лістом з нагоды 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

У звароце, які цытуе Радыё "Свабода", гаворыцца: "25 сакавіка 1918 году была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. У 100-ю гадавіну гэтай падзеі ўсім беларусам, якіх з польскім народам яднае супольная гісторыя і культура, перадаю сардэчныя пажаданні ўсяго найлепшага і поспехаў у развіцці іх Бацькаўшчыны".

Анджэй Дуда — першы польскі прэзідэнт, які звярнуўся да беларусаў з віншаваннем з нагоды Дня Волі. Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка праігнараваў сённяшняе свята.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі