З Германіі выслалі беларусаў, якія прыехалі ў краіну, нягледзячы на забарону

Нямецкая паліцыя звярнула ўвагу на аўтамабіль з польскімі нумарамі

Нямецкая паліцыя звярнула ўвагу на аўтамабіль з польскімі нумарамі / pixabay.com

З Германіі выслалі беларусаў, якія прыехалі ў краіну, нягледзячы на забарону, паведамляе presseportal.de. 39-гадовыя мужчына і жанчына былі ў аўтамабілі, які супрацоўнікі федэральнай паліцыі спынілі на аўтабане каля Франкфурта-на-Одары. Відаць, звярнулі ўвагу на яго польскія нумары. Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што раней упраўленне па справах замежнікаў Лейпцыга забараніла гэтым беларусам уезд на працягу 4 гадоў.

Было праведзена разбіральніцтва, па выніках якога затрыманых адправілі назад у Польшчу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі