З "Іслачы" сышоў нападаючы Герман Баркоўскі, ён з'ехаў у ЗША
З "Іслачы" сышоў нападаючы Герман Баркоўскі, ён з'ехаў у ЗША. У гэтым сезоне 20-гадовы футбаліст паказаў яркую і выніковую гульню: у васьмі матчах забіў чатыры галы і аддаў адну галявую перадачу. "Але ў канцы траўня Герман па сямейных абставінах паляцеў у ЗША і застаўся там жыць", — піша прэс-служба клуба. Кантракт з ім быў скасаваны па пагадненні бакоў. У каманду ён прыйшоў перад пачаткам сезона з "Руха" на правах арэнды.
Не выключана, што малады форвард працягне кар'еру ў адным з клубаў United Soccer League ў Злучаных Штатах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.