З Нагорнага Карабаха ў Арменію выехала каля трох тысяч чалавек

Бежанцы з Нагорнага Карабаха

Бежанцы з Нагорнага Карабаха / Reuters

Каля трох тысяч чалавек па стане на раніцу панядзелка выехалі з Нагорнага Карабаха ў Арменію, піша news.am са спасылкай на прэс-службу армянскага ўрада. Каля 1000 чалавек самі знайшлі сабе месца пражывання, каля 1100 бежанцаў атрымалі дапамогу ад уладаў. Яшчэ частка чакае, калі ім знойдуць месца пражывання.

Тым часам у Ерэване працягваюцца акцыі пратэсту. Пратэстоўцы незадаволеныя, што ўлады Арменіі адмовіліся ад барацьбы за Нагорны Карабах. Практычна ва ўсіх раёнах горада ёсць перакрытыя вуліцы, спаралізаваны рух, паведамляюць армянскія СМІ.

Нагадаем, 19 верасня Азербайджан абвясціў аб пачатку "антытэрарыстычных мерапрыемстваў" па "аднаўленні канстытуцыйнага ладу" ў Нагорным Карабаху. Баку запатрабаваў расфармаваць урад рэгіёну і вывесці адтуль армянскія войскі. Ерэван заявіў, што ў рэгіёне армянскіх войскаў няма. А ўжо на наступны дзень карабахскія ўлады абвясцілі пра заключэнне дамоўленасцяў аб поўным спыненні агню.

Напярэдадні ў ААН міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян заклікаў Азербайджан выканаць свае абавязацельствы і вывесці вайскоўцаў з Карабаха. Мірзаян абвінаваціў суседнюю краіну ў буйнамаштабным нападзе на карэннае насельніцтва Карабаха і грубым парушэнні папярэдніх дамоўленасцяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі