З наступнага года ў Беларусі пачне працаваць сетка 4G

З наступнага года ў Беларусі пачне працаваць сетка 4G

Пасля новага году ў Беларусі з’явіцца сетка 4G. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1” паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко.

Па яго словах, у Мінску на сёння праходзіць тэставання сотавай сувязі 4-га пакалення. Усе аператары сувязі ў Беларусі пабудавалі сетку 3G, дзе максімальная хуткасць перадачы дадзеных — крыху болей за 40 мегабіт за секунду. Сучасныя мабільныя прылады дазваляюць перадаваць дадзеныя ў сетках LTE з хуткасцю да 600 мегабіт за секунду.

Намеснік міністра адзначыў, што з 1 студзеня можна будзе скарыстацца паслугамі 4G-сувязі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі