З палітвязня, пераведзенага з "хіміі" ў турму, спаганяюць грошы за "камуналку"

Аляксандр Плескацэвіч / spring96.org
Аляксандр Плескацэвіч / spring96.org

Запазычанасць за камунальную плату спрабуюць спагнаць з палітвязня Аляксандра Плескацэвіча, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

16 чэрвеня пасля 20 сутак у СІЗА яго перавялі з "хіміі" ў магілёўскую турму. Паведамлялася, што ва ўстанову яго прывезлі са шматлікімі слядамі збіцця.

А 15 лістапада ў судзе Ляхавіцкага раёна пройдзе суд па спагнанні запазычанасці за яго за жыллёва-камунальныя паслугі ў ПУАТ  №43 (папраўчая ўстанова адкрытага тыпу, "хімія").

Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Буднік, якая прызначыла Плескацэвічу два гады "хіміі".

Мужычну асудзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК ("Хуліганства") за тое, што рабіў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў быў такі: "Света, я вас кахаю". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі